Хто стане лепшым у міні-футболе

Гэта мы даведаемся праз некалькі тыдняў. Нядаўна стартаваў чэмпіянат Сенненскага раёна па міні-футболе. Удзел у ім прымаюць аматарскія каманды калектываў раённых прадпрыемстваў і арганізацый, некаторых устаноў адукацыі. Нягледзячы на тое, што Сеннен­шчына славіцца іншым відам спорту — біятлонам, футзал, або міні-футбол, у нас «прыжыўся» трывала.

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе райцэнтра сабраліся прадстаўнікі каманд, што падалі заяўкі на ўдзел у гульні. Аляксандр Гардзецкі, галоўны суддзя спаборніцтваў, начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, адкрыў чэмпіянат і пазнаёміў яго ўдзельнікаў з судзейскай калегіяй.

У сёлетніх спаборніцтвах прымаюць удзел 13 каманд. Усе яны падзелены на тры групы (А, В, С). Гульня ідзе па кругавой сістэме. У чвэрцьфінал трапляюць дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Акрамя таго, дзве пуцёўкі ў чвэрцьфінал будуць разыграны сярод каманд, што занялі трэцяе месца ў групе.

Можна навучыцца добра лавіць мяч, хутка бегаць і высока скакаць, развіць каардынацыю руху, але гэтага не дастаткова. Міні-футбол, як сцвярджаюць знаўцы гульні, неабходна «чытаць» — імкнуцца да таго, каб адным поглядам імгненна «схапіць» усё, што адбываецца на пляцоўцы, ацаніць намеры партнёраў і сапернікаў, правільна абраць месца. Поспех у міні-футболе залежыць не столькі ад індывідуальных якасцей гульцоў, колькі ад каманднай тактыкі.

Першыя матчы ўжо адкрылі раённы чэмпіянат па міні-футболе. Каманда-пераможца будзе ўзнагароджана кубкам. Гульцы каманд, якія зоймуць прызавыя месцы, а таксама лепшы бамбардзір  атрымаюць медалі і дыпломы. Прыходзьце падтрымаць сваіх!

Ірына ГАРБАЧОВА.

Чемпионат Сенненского района по мини-футболу 2013 года

Группа «A»: Группа «В»:

1.«Строитель» (ПМК-64)             1.СШ № 1

2.РОВД                             2.ПС «Сенно»

3.УП «Сенностроймелиоводхоз»       3.РОЧС

4.Интернат                         4.Богушевский п-с

Группа «С»:

1.Отдел ФК,С и Т

2.ДРСУП-146

3.ДЭУ №38

4.ОХРАНА

5.СШ №2

Календарь игр чемпионата Сенненского района по мини-футболу.

3 тур – 5 марта. ФОК

18.15 «Строитель»(ПМК-64) РОВД

18.55 СШ № 1 г.Сенно – ПС «Сенно»

19.35 ДЭУ №38 — ДРСУ-146

7 марта. ФОК

18.15 Отдел физкультуры, спорту и туризма РИКаДЭУ №38

18.55 УП «Сенностроймелиоводхоз» — школа-интернат

19.35 ОХРАНАСШ №2 г.Сенно

12 марта. ФОК

18.15 ОХРАНАДРСУ-146

18.55 РОЧС» Богушевский поссовет

14 марта. ФОК

18.15 СШ №2 ДРСУ-146

18.55 ОХРАНАОтдел физкультуры, спорту и туризма РИКа