Чысціня, як стан душы

Наталля Багамол (на здымку) — рабочая па мыцці бялізны установы аховы здароўя «Багушэўская аблтуббальніца».

 Для ўраджэнкі Полаччыны сенненская зямля даўно стала роднай. Наталля пераехала ў Багушэўск, на радзіму сваёй другой палавінкі. Са спецыяльнасцю тынкоўшчыка з 1995 па 2009 год працавала загадчыцай склада ў абласным дзіцячым санаторыі ў вёсцы Гапоны. Прачкай у туббальніцы працуе тры гады.  Праз  яе рукі і рукі яшчэ двух жанчын праходзіць каля 150 кілаграмаў  бялізны што­дзень.

 Тым не менш, у Наталлі Багамол хапае энергіі і на актыўную грамадскую дзейнасць. Без удзелу яе  ва ўстанове не абыходзіцца ні адно свята. Жанчына дапамагае арганізоўваць гуманітарную, грашовую дапамогу супрацоўнікам, хворым, бо з’яўляецца не толькі членам прафсаюза, але і старшынёй жансавета туберкулёзнай бальніцы.

Ірына ГАРБАЧОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *