На Сенненшчыне жывуць знаўцы вясельных абрадаў

У Дуброўне адбыўся абласны конкурс вясельных абрадаў «Вялікая вясельніца-2012», у якім прынялі ўдзел і сенненскія каллектывы.

 Лаўрэатамі конкурсу сталі Сенненскі Дом рамёстваў у намінацыі «Выстава вясельнай атрыбутыкі», творчы калектыў «Вечарынка» ў намінацыі «Лепшы відэафільм» са стужкай «Абрад «Сустрэча маладых», рэжысёрам якой з’яўляецца Таццяна Ладунец (кіраўнік ансамбля), а аператарам — Сяргей Новікаў.

 Лаўрэатамі І ступені ў намінацыі «Сольныя спевы» сталі ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці Багданаўскага сельскага клуба Зінаіда Васілёнак і Жанна Васілёнак, жыхаркі вёскі Запруддзе.

 Віншуем з перамогай!

 Міхаіл Буракоў.