У парку 40-годдзя Перамогі адбылося адкрытае першынства Сенненскай СДЮШАР па летнім біятлоне на прызы 3-кратнага чэмпіёна Свету па біятлоне Пятра Івашкі

Спаборніцтвы праходзілі ў выглядзе змешанай эстафеты па ўзроставых групах: змешаная эстафета 2 хлопчыкі+ 2 дзяўчынкі 2001 г.н. і маладзей — крос  — кожны па 1,5 км са стральбой, 2 агнявыя рубяжы з палажэння лежачы; змешаная эстафета 2 хлопчыкі+ 2 дзяўчынкі 1999-2000 г.н. — крос — кожны па 1,5 км са стральбой, 2 агнявыя рубяжы з палажэння лежачы.

 Паспаборнічаць на Сенненшчыну прыехалі каманды СДЮШАР з Віцебска, Талачына, Шуміліна, Чашніцкага раёна. Адкрылі спаборніцтвы трэнеры Сенненскай СДЮШАР і начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму Аляксандр Гардзецкі.

 Па выніках спаборніцтваў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: ва ўзроставай групе 1999-2000 г.н. 1-е месца ў каманды «Алімпіец» Валерыя Лектарава №1 (Улада Шафранская, Яна Тарасевіч, Уладзіслаў Лапеха і Яўген Мурашка);  2-е месца заняла каманда Сенненскай СДЮШАР Аляксандра Окуня (Вольга Мядзведзева, Настасся Бейнаровіч, Аляксандр Баранок, Віталь Нірка); 3-е месца — ДЮСШ Чашніцкага раёна №1. Добра выступілі каманды «Алімпіец» Валерыя Лектарава №2, Сенненскай СДЮШАР Мікалая Барадзіна і Пятра Рацькова.

 Ва ўзроставай групе 2001 г.н. і маладзей 1-е месца зноў у выхаванцаў «Алімпіец» Валерыя Лектарава №1 (Юлія Кавалеўская, Аліна Круглянкова, Уладзіслаў Ермашкевіч, Раман Мацкевіч). 2-е месца ў каманды «Алімпіец» Валерыя Лектарава №2 (Дзіяна Баркавец, Марыя Баркавец, Артур Кузняцоў, Станіслаў Паўлоўскі). 3-е месца ў каманды Сенненскай СДЮШАР Аляксандра Окуня (Кацярына Зелянькова, Валянціна Стрыжнёва, Артур Прусаў, Аляксандр Нірка).

 Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі, а таксама памятнымі прызамі ў кожнай узроставай групе. Па выніках спаборніцтваў можна з упэўненасцю сказаць, што на Сенненшчыне падрастае таленавітае маладое пакаленне біятланістаў.

 Ірына ГАРБАЧОВА.