“Дарога да святыняў” пройдзе праз Багушэўск

Штогод у рамках Дня пісьменнасці Міністэрствы інфармацыі і культуры сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквой арганізоўваюць Навукова-асветніцкую Экспедыцыю «Дарога да святыняў».

 На гэты раз яе шлях ляжа праз Багушэўск. Вядомыя дзеячы культуры і навукі заві­таюць у гарадскі пасёлак 30 жніўня. З сабой яны прывязуць Благадатны Агонь і цудатворную ікону Пакрова Прасвятой Багародзіцы. З нагоды візіту будуць арганізаваны хросны ход, малебен, мітынг. Таксама ўдзельнікі экс­педыцыі выступяць з лекцыямі ў багушэўскай сярэдняй школе №2.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.