Каб камп’ютар не стаў ворагам вашаму дзіцяці

Замест таго, каб бавіцца (канікулы ж!) на вуліцы, праводзячы свой летні час у актыўных гульнях з сябрамі ды сяброўкамі, сучасныя дзеці аддаюць перавагу шматгадзіннаму сядзенню перад экранам камп’ютара. Даходзіць нават да такога: знаходзячыся ў суседніх кватэрах падлеткі ўсё роўна стасуюцца праз інтэрнэт ці мабільны тэлефон.

 Сёння залежнасць ад камп’ютара і інтэрнэта называюць не інакш як «чумой ХХІ стагоддзя».

 Прасачыць і вызначыць некаторыя асаблівасці паводзін дзяцей, схільных патрапіць у віртуальны палон, не цяжка:

— дзіця не можа кантраляваць  час баўлення ў сеціве нават пры ўмове бацькоўскага абмежавання;

— відавочная абыякавасць да соцыуму і асабістага месца ў ім, што праяўляецца ў паводзінах, стасунках з іншымі людзьмі, знешнім абліччы;

— узмоцненая раздражнёнасць на мяжы агрэсіі пры неабходнасці вяртання ў рэчаіснасць, выканання просьбаў, абавязкаў.

  — начныя кашмары, прыпадкі жаху, адчуванне трывогі.

 Хуткая бацькоўская дапамога

 Бацькі самі могуць дапамагчы дзіцяці не зводзіць увесь свет у вузка-бязмежныя рамкі сеціва. Бессэнсоўна перакрываць дзіцяці доступ да камп’ютара і інтэрнэту, лепш навучыць яго рацыянальнаму карыстанню імі ў паўсядзённым жыцці.

 Пачаць варта са звычайнага актыўнага сямейнага адпачынку. Заадно, гэта перашкодзіць развіццю гіпатаніі за камп’ютарам. І тут павінен спрацаваць уласны прыклад. Калі ваш асноўны спосаб забыцца на працу —  інтэрнэт, не варта чакаць іншага ад уласных сына ці дачкі. Таму, выпраўляючыся на адпачынак на прыроду, дачу ці ў сямейным коле, пакіньце ноутбук убаку.

 Лепш захапіце з сабой развіваючыя гульні, красворды, карты. Падштурхніце дзіця да зносінаў з равеснікамі, якія маюць цікавае хобі ў рэальным жыцці. Самае элементарнае, запішыце дзіця ў творчы гурток, спартыўную секцыю.  

 Яшчэ адзін шлях — стваральная творчасць у вобласці інфармацыйных тэхналогій. Адмовіцца цалкам ад усіх магчымых гаджэтаў не рэальна. Дзіця з лёгкасцю скарыстаецца імі ў сяброў, знаёмых. Дык чаму не накіраваць яго захапленне ў карыснае рэчышча: тые ж праграмаванне, камп’ютарная графіка? Дарэчы, у будучым гэта можа перарасці ў даволі прыбытковую прафесію.

 Камп’ютар уплывае не толькі на псіхічны стан падлетка. Ад празмернага карыстання ім неакрэплы арганізм церпіць і фізічна. Таму, калі купляеце камп’ютар, не эканомце на добрым маніторы: праблемы са зрокам будуць каштаваць даражэй. Навучыце дзіця практыкаванням для вачэй і спіны