Лось стаў віноўнікам ДТЗ на Сенненшчыне

На аўтадарозе Орша-Лепель, недалёка ад вёскі Лапатнікі Сенненскага раёна, адбылося дарожна транспартнае здарэнне, у выніку якога быў збіты лось.

Жанчына, кіруючы вечарам аўтамабілем «Volvo», не здолела своечасова зрэагаваць на лася, які раптоўна выбег на праезную частку. Адбылося сутыкненне, у выніку якога жанчына атрымала лёгкія цялесныя пашко­джанні, жывёла памерла на месцы. Транспартны сродак сур’ёзна пашкоджаны. 

 Па словах Віктара Навако­віча, начальніка АДАІ Сеннескага РАУС, з пачатку года ў раёне адбылося 4 дарожных здарэнні з удзелам дзікіх жывёл. Вадзіцелям трэба быць уважлівымі пры руху па дарогах, што пралягаюць праз лясны масіў.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *