Сенненцы на “Славянцы”

Пляцоўка раёна

 Пляцоўка нашага раёна ў фестывальным Віцебску традыцыйна размясцілася на вуліцы Калініна и будзе там знаходзіцца да 18 ліпеня.

 Сёлета музычнае суправаджэнне «Сенненскага падворка» забяспечваюць народныя ансамблі «Вечарынка» (раённы медатычны цэнтр) і «Вясёлыя музыкі» (раённы Дом культуры), вакальныя групы Белаліпскага і Ходцаўскага сельскіх дамоў культуры, Полымянскага сельскага клуба. Багушэўск прадстаўляюць работнікі гарпасялковага Дома культуры.

 На працягу 10 гадзін (з 11.00 да 21.00) самадзейныя артысты будуць забаўляць песнямі і танцамі наведвальнікаў «Сенненскага падворка».

Зроблена дзецьмі

 Адукацыйная сфера на «Сенненскім падворку» прадстаўлена трыма навучальнымі ўстановамі.

 Свае экспазіцыі прадэманструюць Сенненская школа-інтэрнат (швейныя, сталярныя вырабы), раённы цэнтр дзяцей і моладзі (вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), сярэдняя школа №2 г.Сянно (вырабы з дрэва і інш).

Не толькі песнямі

 Гасціннасць «Сенненскага падворка» вымяраецца не толькі песнямі ды сувенірамі. У дзень адкрыцця пляцоўкі сенненцы сустракалі гасцей шыкоўным караваем, які спецыяльна зрабілі майстры Сенненскага хлебазавода.

 Для паслуг наведвальнікаў на пляцоўцы працуе пункт грамадскага харчавання, дзе можна набыць і пакаштаваць лепшую прадукцыю Сенненскага раённага спажывецкага таварыства: каўбасныя, хлеба-булачныя вырабы, безалкагольныя напоі, што вырабляюцца на  прадпрыемствах райспажыўтаварыства. Асаблівым попытам карыстаюцца духмяныя сенненскія шашлыкі. 

Пільнасць падвоілася

 Праваахоўныя органы Віцебскай вобласці падчас правядзення Славянскага базару перайшлі на ўзмоцнены рэжым службы.

 Колькасць патрулюючых нарадаў узрасла ўдвая. Віцебскім міліцыянерам дапамагаюць супрацоўнікі з усіх раёнаў вобласці. Дзяжурства на фестывалі нясе і група Сенненскага РАУС.

Упарадкоўвалі Віцебск

 Брыгады работнікаў Сенненскага ДРБУ-146 былі задзейнічаны ў падрыхтоўцы Віцебска да Славянскага базару.

 Спецыялісты рупіліся на добраўпарадкаванні вуліц і завулкаў абласнога цэнтра: мянялі асфальтабетоннае пакрыццё, абуладкоўвалі пешаходныя дарожкі, прыводзілі ў належны стан дваровыя тэрыторыі.