На прафсаюзнай канферэнцыі Сенненскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК старшынёй райкама з 10 снежня 2019 года абраны Леанід Хірэвіч.
Ён нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Полымя. У 1981 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці “заатэхнія”. Леанід Міхайлавіч – дэпутат Сенненскага раённага Савета.
Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР працоўны шлях Леанід Хірэвіч пачаў галоўным заатэхнікам племсаўгаса “Полымя”, дзе працаваў да 1986 года. У яго працоўнай біяграфіі былі пасады галоўнага заатэхніка аддзела па вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі жывёлагадоўлі Сенненскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, намесніка дырэктара па вытворчасці племсаўгаса “Полымя”, інструктара арганізацыйнага аддзела Сенненскага РК КПБ, намесніка старшыні калгаса “Ленінскі шлях”.
У 1991 годзе Леанід Хірэвіч быў прызначаны першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама. У 2009 годзе ён становіцца першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Крупскага райвыканкама Мінскай вобласці. У 2012 годзе вяртаецца на Сенненшчыну, дзе займае такую ж пасаду ў Сенненскім райвыканкаме. Апошнія гады працы Леаніда Хірэвіча звязаны з працай у аддзеле занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Сенненскага райвыканкма.
«ГС».
Рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты. Ингредиенты: капуста белокочанная — 1-2 вилок, морковь (крупная) —…
Каким будет хранение капусты, зависит от своевременности и правильности ее уборки. Многие сорта капусты являются…
Международные специализированные выставки "Деревообработка", "Дорожное строительство" и "Автосервис. Механика. Автокомпоненты" открылись в Минске. Как отметил…
Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются. Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…
В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…
Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…