На Сенненщине прошел праздник капусты

Смачнае мерапрыемства, а інакш і не назавеш свята, прысвечанае капусце, якое на мінулым тыдні прайшло ў аграгарадку Пламя.

 

Мерапрыемства арганізавалі супрацоўнікі РЦКіНТ, як і заўсёды, прапанаваўшы ўдзельнікам свята насычаную праграму. Усе дзействы: жарты, конкурсы, танцавальныя і музычныя нумары былі завязаны на тэатралізаванай імпрэзе, дзе ў цэнтры ўвагі былі Гаспадар і Гаспадыня. Яны ж выступілі ў ролі вядучых свята. 

 «Без капусты ў доме пуста» – менавіта гэтыя словы сталі лейтматывам сустрэчы. Пра тое, наколькі карысна гэта гародніна, а таксама якія стравы можна зрабіць з яе і, што немалаважна, рэцэпты яе квашання расказалі спецыялісты. Імі былі члены калектываў клубаў аматараў народных абрадаў і святаў «Аколіца» Краснасельскага клуба і нацыянальнай кухні «Палымяначка».

Яны ж арганізавалі для ўсіх прысутных і дэгустацыю страў. І чаго толькі не было на іх сталах: і бліны, і пірагі, і пячэнне і булкі! Усё гэта з капусным начыннем.

На свяце было шмат музыкі. Парадавалі сваімі выступленнямі народны фальклорны ансамбль «Вечарынка», вакальны калектыў Пламенскага сельскага клуба, інструментальны ансамбль «Пан музыка» і клуб аматараў фальклору «Крывія». Вядучыя запрашалі ўсіх жадаючых пусціцца ў танцавую, калі ласка, «Лявоніха», «Гапак», «Полька». Нікога не пакінуў абыякавым майстар-клас па побытавых танцах. Гледачы з радасцю падтрымалі і карагодныя гульні.

 

Словам, было весела. Як па­дзяліліся жыхары аграгарадка, прыемна, што менавіта ў іх праходзіць свята капусты. Чым не нагода сустрэцца аднавяскоўцам у восеньскі вечар разам, каб і культурную праграму паглядзець і даведацца шмат цікавага. Яны выказалі спадзяванне, што да­дзенае мерапрыемства стане традыцыйным і будзе збіраць вялікую колькасць людзей.


Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Правила расчета и выплат больничных напомнили в Минтруда

Основные правила выплат больничных для работающих по трудовым договорам напомнили БЕЛТА в пресс-службе Министерства труда…

1 час ago

МИД Беларуси рекомендовал гражданам воздержаться от поездок в ряд стран Европы

 В Министерстве иностранных дел Беларуси отмечают осложнение обстановки в сфере безопасности в ряде государств Европы,…

2 часа ago

Лукашенко видит обоюдное желание наполнить дружественные связи с Монголией практическим содержанием

Беларусь и Монголия имеют обоюдное желание наполнить дружественные связи практическим содержанием, еще сильнее сблизить народы…

3 часа ago

Белстат: средняя зарплата в Беларуси в сентябре составила 3099,3 рубля

Номинальная начисленная средняя заработная плата работников Беларуси в сентябре 2026 года составила 3099,3 рубля. Об…

4 часа ago

В деревне Александровская Немойтовского сельсовета горел жилой дом

Вчера в д.Александровская Немойтовского сельсовета горел жилой дом. Сообщение о возгорании спасателям Сенненского РОЧС поступило…

6 часов ago

В Сенно горел дом

В Сенно горел дом Сегодня в 05.09 поступило сообщение о пожаре квартиры в жилом доме…

7 часов ago