Юнак з’яўляецца чэмпіёнам рэспублікі па летнім шматбор’і «Абаронца Айчыны».
— Такіх, як Раман — адзін на дзесяць тысяч, — з гонарам прадстаўляе свайго выхаванца Андрэй Чаранкевіч, настаўнік фізкультуры Яноўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы і галоўны трэнер хлопца. — У спартсмена самае галоўнае — характар. Калі ён ёсць, можна дасягнуць многага. Рома — сапраўдны камандны баец. З ім лёгка працаваць, бо ён ведае, да чаго імкнецца.
Непасрэдна ў Андрэя Чаранкевіча юнак зай¬маецца з 2-га класа. Арыенцірам для хлопчыка служыў старэйшы брат Ілья, на якога Раман заўсёды хацеў быць падобным, стаць гэткім жа моцным і дужым.
Па словах настаўніка, на спаборніцтвах Раман нярэдка здзіўляе ўсіх сваімі вынікамі. Рэзультаты, якіх ён дасягае на трэніроўках, ва ўмовах сур’ёзнай канкурэнцыі ўзрастаюць як мінімум у два разы. На пытанне, чаму так адбываецца, юны чэмпіён толькі паціскае плячыма.
— Калі глядзіш на сапернікаў, думаеш, што і я, просты вясковы хлопец, так змагу. Тым больш я не маю права падводзіць каманду, трэнера, — прызнаецца ён.
Такая правільная ўстаноўка, здаровы спартыўны запал прыносяць на спаборніцтвах свае здабыткі.
Спрынт (бег на кароткія дыстанцыі) — адна з улюбёных дысцыплін хлопца. Для развіцця мышачнай масы Раман рэгулярна займаецца і сілавымі відамі спорту.
Заняткі праходзяць кожны дзень па дзве гадзі¬ны. Трэніруюцца і ў кіданні мяча, скачках, але асноўны ўпор робіцца на бег.
У юнага чэмпіёна назбіралася неверагодная колькасць медалёў, грамат і кубкаў. І не дзіва, бо на спаборніцтвы ён пачаў ездзіць з чацвёртага класа.
Аднак хлопец жыве не толькі спортам. Акрамя вучобы, у Рамана шмат грамадскіх абавязкаў. Ён уваходзіць у склад раённай Моладзевай палаты, узначальвае школьную пярвічку ГА «БРСМ». З ахвотай яноўскі актывіст удзельнічае ў мастацкай сама¬дзейнасці і розных творчых, сацыяльных, экалагічных праектах. Займаў прызавыя месцы ў конкурсах «За родны край», «Мае землякі — мая гордасць», «Родник Зареченский».
Сёлета Раман заканч¬вае сярэднюю школу. З далейшым жыццёвым шляхам ён ужо вызначыўся. Свой выбар хлопец спыніў на сапраўднай мужчынскай прафесіі. Плануе паступаць у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.
За спартыўнае жыц¬цё, якое Раман толькі пачаў пражываць, былі і перамогі, і няўдачы. Аднак чэмпіён з Янова ніколі не здаваўся. На тое ён і баец.
Ірына ХАСАНАВА.
Вчера в д.Александровская Немойтовского сельсовета горел жилой дом. Сообщение о возгорании спасателям Сенненского РОЧС поступило…
В Сенно горел дом Сегодня в 05.09 поступило сообщение о пожаре квартиры в жилом доме…
В Беларуси могут изменить минимальный размер алиментов. Сейчас его нижняя планка привязана к бюджету прожиточного…
Президент Беларуси Александр Лукашенко предлагает интенсифицировать белорусско-монгольские отношения. Об этом он заявил на встрече с…
Консультант главного юридического управления Министерства труда и социальной защиты Татьяна Рахубо рассказала в эфире программы…
О результатах борьбы с инвазивными растениями за 9 месяцев рассказал в пресс-центре БЕЛТА консультант управления…