З надыходам ўборачнай кампаніі сталовая сельгаспрадпрыемства ператвараецца ў штаб кулінарных дзеянняў. За харчаванне працаўнікоў палёў адказваюць усяго два чалавекі. Тамара Грабянцова — кухар са шматгадовым стажам. Дваццаць гадоў адпрацавала ў сталовай у Пустынках. Пасля таго, як калгас расфарміравалі, перайшла ў Студзёнку. Мясцовым пунктам грамадскага харчавання Тамара Дзмітрыеўна загадвае вось ужо 7 гадоў. Спраўляцца на кухні ёй дапамагае дачка Валянціна, дарэчы, таксама па прафесіі кухар.
На момант нашага візіту ў сталоўцы было шматлюдна — абедалі дзяўчаты з паляводчай брыгады. Самі «стряпухи» завіхаліся ля сваіх патэльняў і велізарных каструль, у якіх штосьці скварчэла і булькала. Смачны пах разыходзіўся далёка за межы кухні. У палявым меню значылася свежазвараная капуста, катлеты з прасяной кашай і кампот. Бюджэт такога абеду складае 8000-10000 рублёў. Хлебаробы аплачваюць толькі 50%. Астатняе бярэ на сябе гаспадарка. Камбайнераў кормяць два разы на дзень — у 12.00 і 17.00.
… Час набліжаўся да поўдня, а значыць, кухарам неабходна рыхтавацца ў дарогу. Да сталовай ужо пад’ехала машына, на якую пагрузяць тару з ежай. Адцягваць увагу Тамары Дзмітрыеўны і Валянціны мы больш не сталі, у іх задача куды больш важная: трэба карміць тых, хто, у сваю чаргу, корміць хлебам усю краіну.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Основные правила выплат больничных для работающих по трудовым договорам напомнили БЕЛТА в пресс-службе Министерства труда…
В Министерстве иностранных дел Беларуси отмечают осложнение обстановки в сфере безопасности в ряде государств Европы,…
Беларусь и Монголия имеют обоюдное желание наполнить дружественные связи практическим содержанием, еще сильнее сблизить народы…
Номинальная начисленная средняя заработная плата работников Беларуси в сентябре 2026 года составила 3099,3 рубля. Об…
Вчера в д.Александровская Немойтовского сельсовета горел жилой дом. Сообщение о возгорании спасателям Сенненского РОЧС поступило…
В Сенно горел дом Сегодня в 05.09 поступило сообщение о пожаре квартиры в жилом доме…