У якасці старшага камбайнера Анатоль Карнюшкоў, нядаўні выпускнік Высокаўскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці ўбірае хлеб упершыню. «Мне даводзілася працаваць на жніве менавіта на гэтым камбайне, але як памочніку камбайнера, калі праходзіў вытворчую практыку, — расказвае хлопец. — Сёлета адказнасць куды большая. Але, думаю, спраўлюся. Мне дапамагаюць старэйшыя калегі. Вось і дзядзя Віця займаўся разам з намі рэгуліроўкай камбайна, кожны дзень нешта падказвае».
Задаволены работай самага маладога, відаць ва ўсім раёне, экіпажа збожжаўборачнага камбайна і галоўны аграном сельгасарганізацыі Генадзь Лыскоўскі: «Да справы хлопцы ставяцца адказна. За намалотам не гоняцца, стараюцца весці ўборку без страт».
Анатоль і Вадзім не хаваюць, што атрымліваюць задавальненне ад нялёгкай хлебаробскай працы. Значыць ёсць спадзяванне, што сялянская сям’я папоўнілася яшчэ двума хлебаробамі, якія знайшлі ў працы на зямлі сваё прызванне.
НА ЗДЫМКУ: чарговую кансультацыю Анатолю Карнюшкову і Вадзіму Чарнову дае Віктар Маханькоў.
Основные правила выплат больничных для работающих по трудовым договорам напомнили БЕЛТА в пресс-службе Министерства труда…
В Министерстве иностранных дел Беларуси отмечают осложнение обстановки в сфере безопасности в ряде государств Европы,…
Беларусь и Монголия имеют обоюдное желание наполнить дружественные связи практическим содержанием, еще сильнее сблизить народы…
Номинальная начисленная средняя заработная плата работников Беларуси в сентябре 2026 года составила 3099,3 рубля. Об…
Вчера в д.Александровская Немойтовского сельсовета горел жилой дом. Сообщение о возгорании спасателям Сенненского РОЧС поступило…
В Сенно горел дом Сегодня в 05.09 поступило сообщение о пожаре квартиры в жилом доме…