Памочнікі з Віцебска
На дапамогу земляробам грамадскіх сельгасарганізацый Сенненшчыны прыехалі віцябчане — традыцыйна гэта навучэнцы дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. Сёлета іх прынялі ў РУП «Дружбінец» і СВК «Бяленева». У Нямойце 25 маладых людзей заняты пераважна на ўборцы кармавых буракоў і агародніны. У Бяленеве 58 чалавек працуюць на ўборцы і дапрацоўцы бульбы.