Школьнікі з аграгарадка Машканы Сенненскага раёна атрымалі ўзнагароды ад Віцебскай праваслаўнай епархіі

Чатырнаццаць работ прадставілі на выстаўку дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Божы свет — вачамі дзяцей», што праходзіла ў рамках абласнога Х Велікоднага фестывалю ў Віцебску, выхаванцы гуртка «Прыгажосць сваімі рукамі» Машканскай школы, які працуе пад кіраўніцтвам настаўніцы Таццяны  Каранеўскай.

 З выстаўкі, што на працягу месяца экспанавалася ў культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо Віцебска «Дзвіна», гурткоўцы прывезлі шэсць узнагарод. Дыпломы ІІ ступені атрымалі першакласніца Аляксандра Петухова, васьмікласніцы Ганна  Пугачова і Ганна Бурштын. Работы вучаніц 5 класа Дыяны Лазука і Крысціны Навіцкай адзначаны  дыпломамі І ступені. Калектыўная творчая работа гуртка ўдастоена дыплома ІІІ ступені.

 Дарэчы, Машканская школа была адзінай сельскай установай адукацыі сярод прыняўшых удзел у выстаўцы.

 Прызёры былі запрошаны на закрыццё свята, дзе прадстаўнікі Віцебскай епархіі ўручылі ім узнагароды.

 Таццяна Буракова.