Сонны вартаўнік – знаходка для вора
Каб палепшыць захаванасць таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, на тэрыторыі раёна, у першую чаргу на аб’ектах аграпрамысловага комплексу створаны дзве мабільныя групы, у склад якіх уваходзяць супрацоўнікі РАУС, прадстаўнікі РАНС і сельгасарганізацый.
За мінулы месяц праведзены 146 праверак. Выяўлены 59 парушэнняў, з іх 42 – на аб’ектах аграпрамысловага комплексу. Пераважаюць недахопы ў тэхнічнай умацаванасці (адсутнасць замкоў, асвятлення і інш.), а таксама неналежная арганізацыя вартавой аховы. На 10 асоб складзены адміністрацыйныя пратаколы па арт.17.3 КаАП Рэспублікі Беларусь «Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў альбо піва ў грамадскім месцы альбо з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап’янення», у тым ліку, адзін пратакол — на вартаўніка. Пяць кіраўнікоў прадпрыемстваў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт.24.3 «Непрыняцце мер па прыватным вызначэнні (пастанаўленні) суда ці прадстаўленні суддзі, органа дазнання, следчага ці пракурора».
Ала ЯКАЎЛЕВА.