Больш паловы асуджаных на Сенненшчыне ўчынілі злачынства ўпершыню

За пяць месяцаў гэтага года судом Сенненскага раёна асуджана 71 асоба, якія ўчынілі злачынствы. Да пакарання ў выглядзе грамадскіх работ асуджана 11 чалавек, штрафу — 2, да пакарання ў выглядзе пазбаўлення права займацца пэўнай дзейнасцю — 4, да выпраўленчых работ — 10, да арышту — 18, абмежавання волі — 7, пазбаўлення волі —14. Да 5 асоб прыменена адтэрміноўка выканання пакарання і ўмоўнае непрымяненне пакарання.

 З усіх асуджаных асоб 39 чалавек упершыню ўчынілі злачынствы. Пры наяўнасці змякчаючых віну абставін, у тым ліку дабраахвотнай кампенсацыі шкоды, матывацыі да выпраўлення, яны асуджаліся да пакарання  незвязанага з пазбаўленнем волі.

Ганна БАЛТОВІЧ,

памочнік пракурора раёна, юрыст 3 класа.