Плаці за каня і гной, які ён “выпрацоўвае”. Аглядальнік “ГС” разбіраўся адкуль бяруцца завоблачныя цэны на паслугі каня

Па даных землеўпарадчага аддзела рай­выканкама толькі ў межах населеных пунктаў раёна пустуе 1079 гектараў зямлі. Значна зменшыліся за апошнія гады плошча ворыва, колькасць жывёлы на сялянскіх падворках. Усё часцей старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў наракаюць на ўзрастаючую колькасць пустуючых агародаў, што раней давалі прадукцыю гаспадару,  які лішкі яе рэалізоўваў дзяржаве. Ці не таму летась нарыхтоўшчыкамі не выкананы заданні, да­ведзеныя сесіяй  раённага Савета дэпутатаў, па закупе ў насельніцтва бульбы, агародніны, садавіны? Практычна ў два разы менш, чым у папярэднім годзе, закуплена мяса.

  У некаторай ступені адказ на пастаўленнае пытанне даў прыём грамадзян па асабістых пытаннях, які вёў у Рулёўшчыне Памочнік Прэзідэнта, інспектар па Віцебскай вобласці, Мікалай Дамашкевіч. Адзін з наведвальнікаў  паскардзіўся на кіраўніцтва ААТ «Сінягорскае», якое  высока (па яго меркаванні) узняло кошт паслугі за выкарыстанне  каня для апрацоўкі агарода: 25 тысяч рублёў за гадзіну. Але, як стала вядома рэдакцыі,   «рэкорд» у гэтым плане паставіла ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс»: 70 тысяч за гадзіну! Сюды ўваходзіць заработная плата, зараз травяністыя кармы (аўсом жа коней хто цяпер корміць?). Хаця пры жаданні можна знайсці  зусім нечаканыя і смешныя артыкулы расходаў, напрыклад, кошт саломы, выкарыстанай на подсціл, ці гною, што  застаўся не ў райаграсервісе, а па прычыне натугі каня пры апрацоўцы зямлі  на прыватным агародзе…

P.S. Поўнасцю матэрыял чытайце ў “ГС” №46 за 12 чэрвеня 2012 года.