У рамках дзясятага Рэспубліканскага экалагічнага форуму Сенненская інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб’яўляе раённы этап экалагічнага конкурсу

па наступных намінацыях:

 — фотаконкурс «Гэта твая зямля» (да 15 чэрвеня);

 — на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку (да 15 чэрвеня);

 — максімальнае здабыванне другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адходаў (да 25 чэрвеня);

 — на лепшую кампазіцыю па азеляненні і абуладкаванні тэрыторый (да 5 ліпеня);

 — на лепшае абуладкаванне і ўтрыманне месцаў масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон  водных аб’ектаў (да 10 ліпеня).

 Удзельнікі экалагічнага конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Пераможцы прымуць удзел у другім абласным этапе дзясятага Рэспубліканскага экалагічнага форуму.

 За дакладнай інфармацыяй звяртацца на адрас: г.Сянно, вул. імя Машэрава, 2, тэл./факс 4-23-18, -645-80-34 (МТС).