За макавае зярнятка – 2 млн рублёў ці 15 гадоў турмы

 З 1 чэрвеня па 31 жніўня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Мак». У рамках якога супрацоўнікі міліцыі выяўляюць і знішчаюць на прысядзібных участках пасевы маку і каноплі, праводзяць сярод насельніцтва растлумачальную работу аб небяспецы, якую нясе ўжыванне наркотыкаў.

 Папярэджваем: у тых выпадках, калі на прысядзібных участках расце мак альбо каноплі, грамадзяне могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. За дадзенае правапарушэнне прадугледжаны штраф да 20 базавых велі­чынь. Калі вырошчваннем займаюцца з мэтай збыту, можна атрымаць тэрмін да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

 Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй пра людзей, якія ўжываюць наркотыкі, або ведаеце пра факты продажу, захавання, перавозкі наркатычных сродкаў, незаконных пасеваў маку і каноплі, тэлефануйце: 102, альбо 4-17-55, маб.тэл.: 599-95-33 (МТС), 317-73-02 (Велком).

Аляксандр ПРАКАПОВІЧ,

старшы оперупаўнаважаны групы

па наркакантролі і процідзеянні гандлю

людзьмі Сенненскага РАУС, маёр міліцыі.