Настаўнікі Сенненшчыны правялі сваё “Еўрабачанне”

Прайшоў шосты фестываль работнікаў сістэмы адукацыі «Песня застаецца з чалавекам». Традыцыйна арганізатарамі мерапрыемства выступілі райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і аддзел адукацыі Сенненскага райвыканкама.

  У конкурсе прынялі ўдзел 20 навучальных устаноў раёна. Аб’ектыўна і непрадузята ацэньвала выступленні выканаўцаў кампетэнтнае журы на чале з дырэктарам Сенненскай школы мастацтваў Іванам Смірновым. Упершыню на фестывалі быў аргані­заваны конкурс на лепшае мультымедыйнае суправа­джэнне музычнага нумара.

  Пераможцы вызначыліся наступныя. У намінацыі «Песня на беларускай мове» сярод вакальных груп 1 месца заняла Багданаўская школа, сярод трыа — «ТрыА», сярод салістаў — Вольга Красноўская з СШ №2 г.Сянно.

 У намінацыі «Аўтарская песня» 1 месца ў Таццяны Самарынай з Ходцаў.

 «Дыскатэка 80-х» была лепшай вакальнай групай у намінацыі «Песня-шлягер». Першае месца ў гэтай намінацыі раздзялілі таксама дуэты з Нямойтаўскай і Машканскай школ. Салістам тут было прысуджана 4 першыя месцы: Ірыне Ігнатавай з Машканоў, Сяргею Сяргееву з Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната, Святлане Стэльмах з Сенненскай школы-інтэрната і Святлане Дзямешчанка з яслей-сада №2 г.Сянно.

 Дыпломы першай ступені атрымалі харавыя калектывы СШ №1 і №2 г.Сянно.

 Прыз глядацкіх сімпатый уручылі настаўніцы Машканскай школы Ірыне Ігнатавай за песню з рэпертуару легендарнай групы «АВВА» «Победителю достаётся всё».

 Спецыяльныя прызы атрымалі мультымедыйныя суправаджэнні музычных нумароў Таццяны Самарынай і Вольгі Красноўскай.

 Таццяна Буракова. 

 На здымках: на конкурснай сцэне — настаўнікі. 

 

P.S. Падрабязнасці чытайце ў “ГС” №45 за 9 чэрвеня 2012 года.