Аграсядзібы Сенненшчыны адкрылі свае дзверы для турыстаў

Сезон адпачынку ў аграэкасядзібах Сенненшчыны пачаўся з дня адчыненых дзвярэй.

 Турысты і паляўнічыя, сярод якіх былі і расіяне, завіталі ў сельскія сядзібы «Бярозкі» і «Ордышава». Госці пазнаёмілі­ся з умовамі пражывання, харчавання, арганізацыяй вольнага часу і засталіся імі задаволеныя.

 Усіх жадаючых уладальнікі сядзіб запрашаюць прыехаць да сябе на адпачынак. Дадатковая інфармацыя ёсць у сельскіх Саветах,  прадпрыемствах раёна і змешчана на сайце райгазеты www.senno.by  (Сенненскі райвыканкам — турызм).