У “Дружбінцы” закончылі сеяць

Прыватнае прадпрыемства «Дружбінец»  завяршыла сяўбу яравых  збожжавых  і зернебабовых культур у лепшыя агратэхнічныя тэрміны і з захаваннем тэхналагічных параметраў. На ўзроўні тут правялі догляд азімых зерневых, рапсу (падкормка, хімпраполка). Таму,  гэту гаспадарку раённая агранамічная служба выбрала ў якасці базавай для правядзення семінара па пытаннях арганізацыі доглядных работ.

 Удзельнікі семінара пабывалі  на  пасевах кукурузы, назіралі за правядзеннем хімічнай праполкі  ячменю,  апрацоўкай  азімай пшаніцы супраць  ліставых  хвароб, прааналізавалі стан азімага рапсу.

  У рабоце семінара прыняла ўдзел Тамара Фраленка, начальнік абласной інспекцыі станцыі аховы раслін, якая пазнаёміла аграномаў раёна з навейшымі гербіцыдамі, дозамі іх прымянення і тэрмінамі апрацоўкі пасеваў. Наталля Багданава, інжынер інспекцыі па ахове раслін, расказала і практычна паказала як правільна адрэгуляваць агрэгат-апырсквальнік, каб ад апрацоўкі пасеваў гербіцыдамі было найбольш карысці.