Хто з сенненцаў годны служыць у ганаровай варце

Напярэдадні Дня Перамогі наша краіна адзначыла Дзень прызыўніка, які для многіх хлопцаў стаў знакавым. Амаль паўсотні сенненцаў атрымалі з рук афіцыйных асоб павесткі аб прызыве на тэрміновую  службу ў  беларускую армію.

На Камсамольскай пло­шчы ў Сянно адбылося ўрачыстае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў моладзевых грамадскіх арганізацый і ўладных  структур. З пажаданнямі добрай службы, з годнасцю несці званне воіна  перад прызыўнікамі выступіў ваенны камісар Сенненскага ваеннага камісарыята, падпалкоўнік Сяргей Пінчук. Шчырымі словамі павіншавала навабранцаў і старшыня прызыўной камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна.

 Па традыцыі, прачытаўшы малітву, акрапіў святой вадой будучых воінаў настаяцель-протаіерэй Свята-Мікалаеўскага храма, айцец Мікалай. Слова меў і адзін з прызыўнікоў — Дзяніс Беразнеў. Напрыканцы, пад гукі аркестра, навабранцы паспрабавалі прайсці  разам урачыстым маршам.

 Асаблівасцю гэтага прызыву з’яўляецца тое, што ўпершыню  двое нашых землякоў, Аляксей Высоцкі і Васіль Бялкоўскі,   будуць служыць у ваеннай камендатуры Уз­броеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у роце ганаровай варты.

Ірына ГАРБАЧОВА.