Час збіраць камяні… і садзіць кветкі. Першым аб’ектам працоўнага семестра стаў надпіс “Сянно 1442” на ўездзе ў горад

У Сянне адбылося сімвалічнае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра «Лета-2012». Акцыя прымеркавана да Дня працы і прысвечана 10-годдзю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Пачэснае права пачаць працоўны семестр атрымалі выхаванцы ваенна-спартыўнага клуба «Спарта», якім кіруе Алег Шумкоў. Хлопцы і дзяўчаты непазнавальна змянілі знак «Сянно 1442». Да нядаўняга часу надпіс быў выкладзены з камення. Цяпер ён будзе чытацца па кветках, што высадзілі члены клуба.

Ірына ГАРБАЧОВА.