Пасевы льну на Сенненшчыне складуць больш за 1000 га

У першыя дні мая вясна, як кажуць ваенныя, пайшла ў наступ шырокім фронтам. І  адразу актывізаваліся палявыя работы, у тым ліку, на льняных палетках. Сёлета льнозавод будзе вырошчваць даўгунец на 1050 гектарах.

 У  зоне багушэўскага  цэха ААТ «Сенненскі льнозавод» шчыруюць механізатары Мікалай Дзятлаў, Сяргей Малікаў на пасяўных глебаапрацоўчых агрэгатах «LEMKEN» і Анатоль Стрыжнёў — на СПЛ-4. Агратэхнічныя тэрміны сяўбы лёну пакуль церпяць. Аднак кожны дзень прамаруджвання з сяўбой адмоўна паўплывае на тэрміны цераблення, а ў канчатковым выніку — на якасць вылежвання трасты. Гэта добра разумеюць адміністрацыя прадпрыемства і рабочыя. Таму лічаць, што 50 гектараў за  дзень — тэмп яўна недастатковы і імкнуцца яго нарошчваць.