Всё о санаторном отдыхе расскажет «Голас Сенненшчыны»

Не за горами лето, а это значит, что пришло долгожданное время отпусков и каникул. Уже сегодня многие сенненцы планируют, где провести свой будущий отпуск. Как поётся в известной песни «Хто на Вячу, а я – на дачу».  Это, конечно же, кому как его кошелёк позволит. Но большинство всё     же предпочтёт дачным соткам крымские пляжи да отечественные санатории.

На днях на Сенненщине подвели итоги работы по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения Сенненского раёна за минувший, 2011,  год и наметили планы на нынешний – 2012.

Как достать путёвку? Кто имеет право нальготы? Какие документы для этого необходимы? Об этом, а также еще о многих вопросах санаторно-курортного отдыха  читателям газеты расскажут заместитель главного врача УЗ «Сенненская ЦРБ» Надежда Василёнок и главный специалист Представительства Витебского обласного управления Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению по Сенненскому району Елена Метелица.

P.S. Интервью с Н.В.Василёнок читайте в районной газете “Голос Сенненщины” за 2 мая 2012 года, №34

Асаблівая ўвага – неабароненым катэгорыям

Падведзены вынікі работы па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Сенненскага раёна. З аналізам гэтай дзейнасці на апошнім пасяджэнні адпаведнай камісіі выступіла галоўны спецыяліст Прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Сенненскім раёне Алена Мяцеліца.

У 2011 годзе раёну са сродкаў фонду сацыяльнай абароны было выдзелена 178 пуцёвак, па якіх аздаравіліся 182 чалавекі. У параўнанні з 2010 годам іх колькасць зменшылася амаль на 20%. На набыццё санаторных пуцёвак для раёна дзяржавай было затрачана 193283030 рублёў. Агульная сума даплат грамадзян склала 11381130 рублёў. Бясплатна аздаравіліся 119 чалавек.

Як было адзначана ў выступленні, па-ранейшаму асаблівы клопат і ўвага ўдзяляюцца менш абароненым катэгорыям грамадзян. У ліку льготнікаў непаўналетнія дзеці, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I і II груп, дзеці-інваліды, для якіх санаторна-курортнае лячэнне застаецца бясплатным. Працуючыя грамадзяне і ветэраны працы аплачваюць кошт пуцёўкі часткова, адпаведна ўзроўню даходаў.

Прыярытэт у атрыманні пуцёвак, набытых за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага  бюджэту, аддаецца дзецям. У 2011 годзе ў дзіцячых санаторыях аздаравіліся 90 хлопчыкаў і дзяўчынак (у 2010 г. — 102 дзіцяці). Гэта невялікае зніжэнне, як адзначыла Алена Мяцелі­ца, абумоўлена дэмаграфічнымі змяненнямі колькасці дзіцячага насельніцтва раёна. Добрае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне атрымлі­ваюць дзеці ў санаторыях «Расінка» ў Міёрскім раёне, які ўжо тры гады запар утрымлівае званне лепшага дзіцячага санаторыя Беларусі, «Богатырь» у г. Маладзечна, «Беларусь» у г. Друскінінкай.

Дзеці-інваліды да 18 гадоў забяспечваюцца санаторна-курортным лячэннем у суправаджэнні аднаго з бацькоў поўнасцю са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У 2011 годзе аздаравілася 7 дзяцей-інвалідаў у суправаджэнні дарослых.

Як было адзначана ў выступленні галоўнага спецыяліста па аздараўленні і санкурлячэнні, скарацілася колькасць санаторных пуцёвак, якія выдзяляюцца для непрацуючых ветэранаў працы, інвалідаў. Гэта адбылося з-за змянення сістэмы размеркавання пуцёвак для дадзенай катэгорыі грамадзян. Калі раней пуцёўкі размяркоўваліся ў адпаведнасці з агульнай колькасцю непрацуючых грамадзян у раёне, то з 2011 года — у залежнасці ад колькасці пенсіянераў, якія стаяць на чарзе на атрыманне пуцёвак. Безумоўна, пры такім размеркаванні большая частка пуцёвак застаецца ў Мінску і абласных цэнтрах, дзе чарга налічвае тысячы чалавек.

На 1 студзеня 2011 года на ўліку маючых патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні стаяла 195 непрацуючых грамадзян, у тым ліку 34 інваліды I і II груп. За год у раён, згодна з планам, паступіла ўсяго 32 пуцёўкі для гэтай катэгорыі грамадзян (для параўнання, у 2010 годзе — 64, у 2009 — 72). Сярод пенсіянераў, якія атрымалі пуцёўкі, 11 інвалідаў I і II груп, 2 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, для якіх пуцёўкі прадастаўляюцца бясплатна. Пенсіянеры і інваліды праходзяць аздараўленне ў асноўным у санаторыях, якія належаць Міністэрству працы і сацыяльнай абароны. Гэта «Беразіна» і «Вяжуці» ў Мінскай вобласці, «Ясельда» і «Белая Вежа» ў Брэсцкай.

Санаторна-курортныя пуцёўкі для працуючых грамадзян размяркоўваюцца па прадпрыемствах і арганізацыях раёна згодна з колькасцю маючых у іх патрэбу. На месцах пытаннямі размеркавання займаюцца камісіі па аздараўленні. Як адзначыла Алена Мяцеліца, удзельная вага атрымальнікаў пуцёвак сярод  працуючага насельніцтва вельмі малая. У 2010 і ў 2011 гадах на 1000 працуючых прыходзілася 4 пуцёўкі.

За 2011 год у раён паступіла і было выкарыстана 35 санаторных пуцёвак для працуючых грамадзян (у 2010 г. — 42), 16 з іх прадастаўлена работнікам сельскай гаспадаркі. На 2012 год для пенсіянераў і інвалідаў запланавана 21 пуцёўка, для працуючых — 24.

На дастаткова высокім узроўні нала­джана ў раёне летняе аздараўленне дзяцей і падлеткаў. У летні перыяд 2011 года на базе 15 школ, 2 пазашкольных устаноў, цэнтра карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі працавалі 25 лагераў з  дзённым прабываннем дзяцей. У іх, згодна з планам, прайшлі аздараўленне 800 школьнікаў. Дзейнічалі 4 профільных дзевяцідзённых кругласутачных лагеры агульнай колькасцю 205 чалавек (пры плане 200) : 2 на арэндаваных плошчах дзяржаўнай установы адукацыі «Багушэўская агульнаадукацыйная санаторная школа-інтэрнат», 2 валанцёрскіх лагеры РК ГА «БРСМ». 311 школьнікаў выязджалі ў лагеры з кругласутачным прабываннем.

Усяго аздараўленнем у летніх лагерах у 2011 годзе ахоплена 1316 школьнікаў раёна, што складае 48% ад іх агульнай  колькасці.

Другім пытаннем, якое выносілася на парадак дня пасяджэння камісіі, была справаздача вядучага інспектара раённага аддзела ФСАН Любові Броўка аб унясенні частковай аплаты за санаторныя пуцёўкі. Аб аздараўленні насельніцтва па лініі аховы здароўя расказала намеснік галоўнага ўрача па медыка-сацыяльнай экспертызе і рэабілітацыі УАЗ «Сенненская ЦРБ» Надзея Васілёнак. Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Аляксандр Паўлоўскі праінфармаваў аб выплаце кампенсацый ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны за нявыкарыстанае санаторна-курортнае лячэнне.

Вынікі работы пасяджэння падвяла старшыня камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, якая зазначыла, што ў перыяд летняга аздараўлення без увагі не павінна застацца ні адно дзіця. Было вырашана пад асаблівую ўвагу ўзяць аздараўленне дзяцей-сірот і дзяцей з ненадзейных сямей, адшукаць магчымасць аказання дапамогі ў зніжэнні кошту пуцёвак у лагеры для дзяцей з прыёмных сямей, прымаць удзел у прыёмцы лагераў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, незалежна ад іх прыналежнасці.

Таццяна БУРАКОВА.