Пасажыраў сустрэне абноўлены вакзал

Да 1 жніўня павінна завяршыцца рэканструкцыя чыгуначнай станцыі «Багушэўская». Падчас капітальнага рамонту быў зроблены новы дах, устаўлены вокны-ПВХ. Цяпер вядуцца ўнутраныя і знешнія ад­дзе­лачныя работы будынка станцыі. Акрамя таго, капітальны рамонт ідзе і на чыгуначным пераездзе.