Граніт навукі пакарыўся сенненцам

Чацвёра сенненскіх вучняў сталі пераможцамі 14-й навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў «КВАНТ» . У секцыі «Тэхнічнае мадэліраванне і канструяванне» дыплом 2-й ступені атрымаў выхаванец аб’яднання па інтарэсах «Авіасудамакетаванне» Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Андрэй Шубка, дыплом 3-й ступені — вучань першай сенненскай школы Васіль Шафранскі. Нягледзячы на тое, што хлопчыкі займаюцца ў розных школах горада, іх аб’ядноўвае любоў да канструявання, якую прывівае вучням кіраўнік Алена Мікалаеўна Польская.

Плёнам сваёй натхнёнай працы з вучнямі можа ганарыцца і настаўніца выяўленчага мастацтва другой сенненскай школы Таццяна Мікалаеўна Сірэнка, бо яе выхаванка Крысціна Пад’елец  у секцыі «Роспіс. Жывапіс. Кампазіцыя.» таксама атрымала ўзнагароду — дыплом 2-й ступені.

У секцыі «Навуковыя даследаванні ў галіне энергазберагаючых тэхналогій» граматай упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама за прызавое месца ўзнагароджана навучэнка  Алексініцкай сярэдняй школы Вольга Барытка.

На здымку: Андрэй Шубка і Васіль Шафранскі са сваімі мадэлямі.

Поўнасцю матэрыял пра юных талентаў Сенненшчыны чытайце ў “Голасе Сенненшчыне” ад 7 красавіка 2012 года №27