У Сенненской райпотребкооперации новый руководитель

Прайшоў справаздачны сход упаўнаважаных Сенненскага раённага спажывецкага таварыства. Работнікі спажывецкай кааперацыі падвялі вынікі дзейнасці за мінулы год, прааналізавалі ход выканання галіновай праграмы развіцця спажыўкааперацыі на 2011-2015 гады. З дакладам па гэтым пытанні выступіла выконваючая абавязкі старшыні спажывецкага таварыства Людміла Турэйка.

 Удзельнікі сходу заслухалі справаздачу рэвізійнай камісіі. Таксама былі раз­гледжаны  іншыя пытанні, у тым ліку, арганізацыйныя.

 Сход упаўнаважаных абраў новага старшыню праўлення спажыўтаварыства. Кіраваць спажыўкааперацыяй Сен­неншчыны цяпер будзе Аляксандр Пуцята. Як ад­з­началася ў час сходу, Аляк­сандр Аляксандравіч ужо вызначыўся добрай работай у нашым раёне, калі працаваў на пасадзе дырэктара КУПБА «Прэстыж».

 Таццяна Буракова.