Сенненские гаишники вместе с родителями дежурят на переходах вблизи школ

З пачатку года ў Віцебскай вобласці з удзелам дзяцей адбылося 9 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 7 малалетніх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, двое — загінулі.

Нягледзячы на меры па захаванні бяспечнасці дарожнага руху, абстаноўка з дзіцячым траўматызмам на дарогах застаецца напружанай.

 У сувязі з заканчэннем вучэбнай чвэрці і пачаткам вясенніх канікулаў, а таксама ў мэтах папярэджвання ДТЗ з удзелам дзяцей, на тэрыторыі раёна праходзіць прафілактычнае мерапрыемства «Бяспечнасць дзяцей на дарогах залежыць ад дарослых!».  Супрацоўнікі АДАІ Сенненскага РАУС сумесна з бацькамі вучняў арганізоўваюць дзяжурствы ў месцах інтэнсіўнага пераходу дзяцей праезнай часткі. Такія дзяжурствы адбываюцца паблізу школ горада і гарпасёлка.

Ала ЯКАЎЛЕВА.