Ночь – время пьяных водителей

У ноч з 17 на 18 сакавіка супрацоўнікі АДАІ Сенненскага РАУС сумесна з участковымі інспектарамі ў г.Сянно правялі рэйд па выяўленні парушэнняў правілаў дарожнага руху.             

  Былі затрыманы тры вадзіцеля, якія знахо­д­зіліся за рулём сваіх транспартных сродкаў у стане алкагольнага ап’янення, за што прадугледжаны штраф у памеры 25 базавых велі­чынь, а таксама пазбаўленне правоў кіравання на тэрмін 3 гады.

 За рух у цёмны час  сутак па праезнай частцы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута пяць пешаходаў.

Ала ЯКАЎЛЕВА.