Сельгасарганізацыі Сенненшчыны рыхтуюцца да пасяўной

Ад падрыхтоўкі тэхнікі да вясенніх палявых работ залежыць лёс будучага ўраджаю, таму ў сельгасарганізацыях раёна асаблівую ўвагу ўдзяляюць яе рамонту.

Падрыхтоўку тэхнікі да пасяўной кампаніі ў ААТ «Сенненскі льнозавод» пачалі яшчэ ў лютым. На набыццё запасных частак з раённага бюджэту выдзелена 18 млн рублёў.

 Сёння поўным ходам ідзе рамонт трактароў, машын для ўнясення мінеральных угнаенняў, глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў.    Каля 80% з іх на гэты час мае рабочы стан. Рыхтуюць тэхніку замацаваныя за ёй механізатары. Кадраў не хапае, таму аднаму механізатару, даводзіцца спраўляцца адразу з некалькімі сельгасмашынамі.

  У гэтым годзе на палетках прадпрыемства (сюды ўваходзіць і Багушэўскі ўчастак па пераапрацоўцы трасты) плануецца за­дзейнічаць 25 адзінак тэхнікі.

  Пад ураджай 2012 года льнозаводу адведзена 1050 гектараў: 700 га даўгунцом будзе занята ў сенненскай зоне, 350 — у багушэўскай.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

На ЗДЫМКУ: (злева на права) за рамонтам Дзмітрый Пакура, Генадзь Тарун.

Численность скота в Сенненском районе

 На 1 января 2012 года в организациях, осуществляющих сельскохозяйственную деятельность, насчитывалось 31,3 тысячи голов крупного рогатого скота, коров — 10,9 тысячи, свиней — 22,5 тысячи, лошадей — 0,5 тысячи голов, птицы (всех видов) — 225,6 тысячи. По сравнению с соответствующей датой прошлого года поголовье крупного рогатого скота увеличилось на 301 голову (на 1 %), коров — на 19 (на 0,2 %). Поголовье свиней уменьшилось на 824 головы (на 3 %).

 В крестьянских (фермерских) хозяйствах содержалось крупного рогатого скота 143 головы (103,6 % к 1 января 2011 года), в том числе коров — 81 голова (95,3 %), свиней — 191 голова (97,9 %), овец и коз — 168 (68,9 %), лошадей — 7 голов (87,5 %).

 В сельской местности за истекший год увеличилось количество домохозяйств граждан, которые не содержат скот. На 1 января 2012 года 4375 хозяйств жітелей района не имели всех видов скота, крупного рогатого скота — 5951, коров — 5963, свиней — 5229, коз — 6561 хозяйство.

 Реализация скота и птицы на убой (в живом весе) в организациях, осуществляющих сельскохозяйственную деятельность, за 2011 год увеличилась по сравнению с 2010 годом на 1,1 тысячи тонн или на 14 %, производство молока — на 1 тысячу тонн или на 2,6 %.

 В крестьянских (фермерских) хозяйствах численность скота и птицы увеличилась  на 1,9 тонны, или на 8,6 %, молока уменьшилась на 29,6 тонн, или на 8,1 %.

 Отдел статистики Сенненского района

Главного статистического

управления Витебской области.

 Эліты ўдвая больш

Амаль 2000 гектараў ці 14,5% ад агульнай плошчы азімых зерневых пад ураджай сёлетняга года пасеяна элітным насеннем. Такой жа якасці насенне, прыкладна на такой жа плошчы, будзе высявацца грамадскімі сель­гасарганізацыямі і вясной.

 Для гэтых мэт з іншых абласцей краіны ўжо завезена 96 тон насення яравых зерневых і зернебабовых культур. Яшчэ 331 тону камунальныя прадпрыемствы і акцыянерныя таварыствы аграпрамысловага комплексу раёна атрымаюць са спецгаспадарак вобласці пасля інкрустацыі. Такім чынам, плошчы, занятыя элітным насеннем пад ураджай 2012 года, павялічацца больш чым удвая — летась насеннем азімых і яравых зерневых культур такой рэпрадукцыі было занята ўсяго 1880 гектараў.

Мінеральныя ўгнаенні  яшчэ ў Бурбіне

Забяспечанасць грамадскіх сель­гасарганізацый мінеральнымі ўгнаеннямі ў цэлым па раёне складае менш 40 %: азотнымі — 28, фосфарнымі — 15, калійнымі — 54.

Праўда, значная частка цвёрдых мінеральных угнаенняў знаходзіцца на базе Бурбін: азотных — каля 600 тон, фосфарных — 400, хлорыстага калію — 1500. На жаль, гаспадаркі марудзяць з іх дастаўкай. КУСГП імя Гараўца, напрыклад, ад патрэбнасці завезла толькі 11 %. Улічваючы адлегласць, якая аддаляе прадпрыемства ад базы, і час, якога ўсё менш да пачатку палявых работ, сітуацыю можна ахарактарызаваць як катастрафічную.

  А між тым,  склады для захавання азотных угнаенняў ёсць ва ўсіх КУГСП і ААТ, акрамя акцыянернага таварыства «Какоўчына». Фосфарныя ўгнаенні, па меркаванні спецыялістаў райсельгасхарчу, можна захоўваць на зернескладах, а калійныя — на адкрытых пляцоўках.

 Арганічныя – ля ферм

Ва ўсякім разе — значная іх частка. На палеткі пакуль што вывезена менш 70 % ад задання.

  Нягледзячы на тое, што ў раёне створана і працуе некалькі спецыялізаваных звенняў,  сельгасарганізацыям дапамагаюць шэфы. У апошнія дні да работы па вывазцы арганічных угнаенняў далучыліся памочнікі з віцебскіх арганізацый.

Намецілася станоўчая тэндэнцыя

У нумары раённай газеты «Голас Сенненшчыны» за 14 лютага гэтага года ў артыкуле пад загалоўкам «Прыватныя соткі зерневых — у агульны севазварот сельгасарганізацый» расказвалася аб праблемах, з якімі сутыкаюцца вяскоўцы пры неабходнасці аказання дапамогі ў апрацоўцы і ўборцы прыватных участкаў зерневых культур. Там жа гаварылася, што ўсіх гэтых пакут можна пазбегнуць, калі заключыць  адпаведны дагавор на ўключэнне прыватных сотак зерневых у севазварот ААТ ці КУСГП. Але людзі, карыстаючыся прыватна-ўласніцкімі поглядамі: тут маё, а там яшчэ не вядома, неахвотна ішлі на заключэнне, безумоўна, выгадных для іх здзелак. Паўстала пытанне і аб кошце таго зерня, што гаспадарка павінна рэалізаваць грама­дзяніну пасля ўборкі і падпрацоўкі ўраджаю.

 За справу ўзяліся сельскія выканаўчыя камітэты. У выніку праведзенай работы па стану на 11 сакавіка было заключана з гаспадарамі прыватных зерневых сотак 320 дагаворы на ўключэнне іх зямлі ў агульны севазварот. Зерне будзе прадавацца вяскоўцам па  цане, якая скла­дзецца на час рэалізацыі.

 Больш актыўна гэта работа вядзецца Нямойтаўскім, Багданаўскім і Какоўчынскім сельскімі выканкамамі.