У сенненских биатлонистов появится своя база, пообещал губернатор Витебщины

Традыцыйнае адкрытае першынства Сенненскай СДЮШАР па біятлоне, на якое звычайна збіраюцца юныя спартсмены са спартыўных школ бліжэйшых раёнаў, сёлета прайшло не зусім па традыцыйным сцэнарыі. У Сянно завіталі высокія госці: Аляксандр Косінец, старшыня Віцебскага аблвыканкама, Вадзім Зайцаў, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, які ўзначальвае федэрацыю біятлона, іншыя афіцыйныя асобы, што прадстаўляюць органы ўлады, спартыўныя структуры. Ды яшчэ з падарункамі для кожнай спартыўнай школы, выхаванцы якіх прымалі ўдзел у адкрытым першынстве. Самы важкі ў выглядзе трэнажорных вінтовак, лыж, камбінезонаў, іншага спартыўнага інвентару — усяго на 90 млн рублёў —  атрымалі сенненцы.

Выхаванцы мясцовай спартыўнай школы даўно заявілі пра сябе на сусветным узроўні. У Сянно шлях у вялікі спорт пачынаў Пётр Івашка, неаднаразовы чэмпіён свету па біятлоне. Яшчэ не так даўно на біятлоннай базе ў парку 40-годдзя Перамогі трэніраваліся Ірына Крыўко, член Нацыянальнай зборнай, Віктар Крыўко, які выступае ў складзе юніёрскай зборнай, Павел Пазняк, кандыдат у юнацкую зборную Беларусі.

Пра гэтыя і іншыя спартыўныя дасягненні сенненскіх спартсменаў, адкрываючы спаборніцтвы, гаварыў Віктар Цапота, старшыня райвыканкама. Да ўдзельнікаў першынства, трэнераў, усіх прысутных звярнуліся Аляксандр Косінец, Вадзім Зайцаў. Галоўным лейтматывам іх выступлення стала думка, што спорт, здаровы лад жыцця ў нашай краіне застануцца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, а дасягненні ў гэтай сферы дзейнасці будуць заахвочвацца. Пацверджаннем гэтай думкі стала  ўручэнне серты­фікатаў на спартыўны інвентар дырэктарам спартыўных школ. Шмат каго цiкавяць таксама новости беларуси за неделю.

Грамата абласнога  ўпраўлення спорту, каштоўныя падарункі ўручаны і Валерыю Лектараву,першаму трэнеру самых яркіх сенненскіх біятланістаў.

Акрамя гэтага кіраўніцтва аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама атрымала завярэнні аб далейшай фінансавай падтрымцы спартыўнай школы. У прыватнасці, мяркуецца, што ў бліжэйшы час будуць выдаткаваны грошы на рэканструкцыю аднаго з невыкарыстоўваемых буды­­нкаў па вул. Чырвоны Кастрычнік, дзе будуць абсталяваны для юных біятланістаў душавыя, раздзявалкі. Але галоўныя падзеі, дзеля якіх у той дзень у Сянно сабраліся біятланісты спартыўных школ з Віцебска, Талачына, Шуміліна, адбываліся на лыжні і стрэльбішчы. У выніку — не прайграў ніхто, нават балельшчыкі. Не кажучы пра юных біятланістаў, якія праверылі свае спартыўныя кандыцыі, прымерыліся да сапернікаў. Ну, а пераможцы і прызёры спаборніцтваў граматы і прызы атрымалі з рук Уладзімі­ра Цярэнцьева, намесніка старшыні аблвыканкама.

Л. ІЎЕЎ.

НА ЗДЫМКАХ: выступае Аляксандр Косінец, слова мае Віктар Цапота, грамату і падарункі з рук Міхаіла Партнова, начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама прымае Валерый Лектараў;  узнагароды юным біятланістам уручае Уладзімір Цярэнцьеў, намеснік старшыні аблвыканкама; госці знаёмяцца з трэніровачнай зброяй; на агнявым рубяжы.