Школы Сенненщины за год заработали более 700 млн Br

За мінулы год установамі адукацыі раёна атрымана сродкаў ад пазабюджэтнай дзейнас­ці на суму 772 млн рублёў.

 Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме пазабюджэтных паступленняў складаюць сродкі, атрыманыя за аказанне платных паслуг (516,8 млн руб.). 229 мільёнаў рублёў атрыманы па лініі бязвыплатнай спонсарскай  дапамогі. Даходы ад здачы другаснай сыравіны склалі 27 мільёнаў.

  Найбольш актыўна зборам і здачай металалома займаліся Сенненская школа-інтэрнат, СШ №1 г.Сянно, Ходцаўская і Какоўчынская ДССШ.

 Найбольш сродкаў ад пазабюджэтнай дзейнасці атрымалі ў Сенненскай школе-інтэрнаце. Толькі за 2011 год школьны спецрахунак папоўніўся на 147 мільёнаў.

 Заробленыя сродкі накіроўваюцца на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, на аплату камунальных паслуг, на іншыя бягучыя гаспадарчыя расходы.

 Таццяна Буракова.