Выбираем лучшую марку Беларуси

  Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» да 25 сакавіка 2012 года запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у конкурсе «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2011 года».

 Для таго, каб гэта зрабіць, дастаткова завітаць у любое аддзяленне паштовай сувязі нашай краіны альбо на сайт прадпрыемства (www. belpost.by). Там можна азнаёміцца з умовамі конкурсу, усімі, выпушчанымі летась, паштовымі маркамі і блокамі, пакінуць сваё меркаванне.

 Запоўненыя анкеты, пазначаныя «Конкурс», накіроўваюцца на адрас:

«Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта»,

вул. Вакзальная, 22, п. 706.

220060, Мінск.

 Лепшай будзе прызнана марка, якая набярэ найбольш галасоў.

 Сярод удзельнікаў апытання, якія назавуць марку-пераможцу, будуць разыграны прызы: тэматычныя камплекты паштовых марак і наборы філатэлістычнай прадукцыі.