За юных бегунь из Богдановской школы бьются столичные тренера
Аліна Сабалеўская і Галіна Васілёнак (на здымку злева направа) — вучаніцы 7 класа Багданаўскай сярэдняй школы. У будучым мараць звязаць сваё жыццё з прафесійным спортам. Штодзённа ўпарта працуюць над пастаўленай мэтай, займаючыся лёгкай атлетыкай. Дзяўчаты —прызёры і чэмпіёнкі абласных спаборніцтваў па бегу на сярэднія дыстанцыі, двойчы прымалі ўдзел ва Усебеларускім лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «Советская Белоруссия» і двойчы прыносілі камандзе раёна 3-е месца. Рыхтуе дзяўчат Віктар Васілёнак, трэнер па лёгкай атлетыцы Сенненскай ДЮСШАР. Пяць разоў у тыдзень на асабістым транспарце Віктар Генадзьевіч прывозіць іх на трэніроўкі ў горад.
Свой наступны вучэбны год Аліна і Галіна пачнуць у вучылішчы алімпійскага рэзерву Мінска, дзе ім прапанавалі вучыцца сталічныя трэнеры.
Ала ЯКАЎЛЕВА.