Будущим военным

Абараняць сваю дзяржаву, захоўваць яе спакой і мірную працу грамадзян ва ўсе часы лічылася пачэсным. Ваенных паважалі, шанавалі, імі ганарыліся.

 Для тых, хто вырашыў абраць гэту прафесію, навучальныя ўстановы праводзяць дні адчыненых дзвярэй.

 25 лютага 2012 года ў 11 гадзін па адрасе: г.Мінск, праспект Незалежнасці,  59, вучэбны корпус №4 (станцыя метро «Я.Коласа») будучых абітурыентаў запрашае ваенна-тэхнічны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Дадатковыя даведкі можна атрымаць па тэлефоне 293-91-72.

 Дзень адчыненых дзвярэй будзе таксама праводзіцца на ваенна-медыцынскім факультэце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Тых, хто жадае стаць ваенным урачом, чакаюць 4 сакавіка ў 10 гадзін  па адрасе: г.Мінск, праспект Дзяржынскага, 83. Тэлефоны для даведак: 272-59-58, 272-61-97 (факс).

 Таццяна Буракова.