Обрести профессию безработному помогут на Сенненщине

Прафесійнаму навучанню і перападрыхтоўцы ў нашай краіне надаецца асаблівая ўвага. Нават аддзелы занятасці ўпраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў клапоцяцца пра гэта.

 У прыватнасці, беспрацоўныя жыхары Сенненскага раёна маюць магчымасць атрымаць прафесійную падрыхтоўку па такіх спецыяльнасцях як слесар-сантэхнік, трактарыст катэгорыі «F», аператар кацельнай, манціроўшчык шын (з 20.02), аўтаслесар, прадпрымальнік (21.02), повар, цырульнік, вальшчык лесу (27.02), прадавец, кладаўшчык (28.02). За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца па тэлефонах 4-28-36, 4-21-63 ці па адрасе: г. Сянно, вул. Машэрава, 2.