МТФ Сенненщины поборятся за звание лучших в области

Абласны камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні і абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса прынялі сумесную пастанову, згодна з якой сярод калектываў малочнатаварных ферм, звенняў даільных залаў і аператараў машыннага даення, у тым ліку маладых (ва ўзросце да 31 года), у 2012 годзе будзе арганізавана спаборніцтва. Неабходную для вызначэння пераможцаў спаборніцтва інфармацыю райкамы прафсаюзаў абавязаны накіроўваць на адрас абкама ў тэрмін да пятага чысла кожнага месяца.

 Калектывы малочнатаварных ферм Віцебшчыны спаборнічаюць за першае і другое месцы, звенні даільных залаў — за першае, аператары машыннага даення — за першае, другое і трэцяе месцы. У якасці ўзнагароды калектывы і звенні атрымаюць Дыпломы і прэміі: за першае месца — 500 тыс. рублёў, другое — 400. Дыплом і прэмія ў 300 тыс. рублёў стануць узнагародай для аператараў, якія ў спаборніцтве займуць першае месца. За другое і трэцяе месцы будуць уручацца аператарам Падзяка і падарунак у грашовай форме — адпаведна 250 і 200 тыс. рублёў.