Сенненский РЦГЭ выявил, где торгуют просроченным товаром

Дзяржаўнай установай «Сенненскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» праведзены маніторынг прадпрыемстваў харчовага гандлю. Абследавана 25 гандлёвых кропак райспажыўтаварыства і недзяржаўнай формы ўласнасці.

Парушэнні выяўлены ў магазінах «Крыніца» (№ 7), «Сустрэча» (№ 15), «Універсам» (№ 1), № 6 і № 9 — усе гандлёвыя кропкі горада Сянно; «На ростанях» (Нямойта), № 62 (Полымя), № 29 (Рулёўшчына), № 109 (Янова), № 126 (Канстантова), №127 (Машканы); «Вясёлка» (№ 69)  ПГУП «Прадукты на любы густ», «Багушэўскае ПГУП «Панкратаў» — гарадскога пасёлка Багушэўск.

 Найбольш распаўсюджаныя парушэнні: продаж тавараў, тэрмін рэалізацыі якіх зышоў; рэалізацыя харчовых прадуктаў без інфармацыі аб даце вырабу і інфармацыі для спажыўца; гандлёвы інвентар пашкоджаны, на нажах для нарэзкі прадуктаў адсутнічае маркіроўка, у халадзільніках няма тэрмометраў для  кантролю рэжыму захавання тавараў і г.д.

 Вынесена пяць пастаноў аб забароне рэалізацыі прадукцыі, забракавана 16,7 кг харчовых прадуктаў. Складзена 17 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, накладзена штрафаў на суму 2 млн 665 тысяч рублёў.

 Вынесена адно прадпісанне аб спыненні дзейнасці.

 Падобны маніторынг гандлю будзе прадоўжаны.

Кацярына Дзьяковіч,

галоўны ўрач  ДУ «Сенненскі РЦГЭ».