Начальник Сенненского РОО о школьном образовании

 У выступленні на жнівеньскай нара­дзе педагагічнага актыву Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сёння галоўныя мэты ў сферы адукацыі — павышэнне яе якасці, абнаўленне зместу на аснове сучасных навуковых ведаў, рост эфектыўнасці работы навучальных устаноў і кожнага педагога.

  Як гэтыя мэты ажыццяўляюцца ў нашым раёне чытачам «ГС» расказвае начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Аніськовіч.

  — Людміла Пятроўна, як у фінансавых адносінах забяспечана функцыянаванне і развіццё сістэмы адукацыі?

  — Сістэма адукацыі пастаянна адчувала фінансавую падтрымку. У мінулым годзе раённым бюджэтам на ўтрыманне і развіццё адукацыі было накіравана 30,9 млрд рублёў, або 41,9% бюджэту раёна.

 Гэта дазволіла на працягу года выдаткаваць на капітальны рамонт устаноў адукацыі больш за 227 млн рублёў, на бягучы рамонт — 85,8 мільёнаў. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў па ўсіх крыніцах фінансавання выдзелена і асвоена больш за 1,3 млрд рублёў.

 У час падрыхтоўкі да новага навучальнага года пры правядзенні рамонтных работ было выкарыстана больш за 30 млн рублёў уласных сродкаў устаноў адукацыі. Значная дапамога атрымана ў рамках працоўнай занятасці навучэнцаў праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Размер гэтай дапамогі склаў 49 млн рублёў.

 На працягу 2011 года ўстановы адукацыі актыўна прыцягвалі сродкі  папячыцельскіх саветаў і спонсараў. Найбольш важкая дапамога ў мінулым годзе аказана РУП «Віцебскі ЛВЗ «Прыдзвінне» і яго структурным падраздзяленнем «Багушэўскі спіртзавод», якія за ўласныя сродкі (а гэта 150 млн рублёў) зрабілі замену цеплатрасы ў Яноўскай школе.

  — Як бы не змянялася сістэма адукацыі, якія б навацыі не ўво­дзіліся, галоўнай і вызначальнай у працэсе навучання і выхавання застаецца роля настаўніка…

  — Поўнасцю згодна. Паспяховасць адукацыйнай дзейнасці залежыць ад яе кадравага забеспячэння.

 У працэсе рэалізацыі праграмы «Кадры 2010-2015 гады» аддзелам адукацыі праводзілася пэўная работа па ўдасканаленні прагназаванні, арганізацыі падбору і расстаноўкі кадраў, па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы педагагічных работнікаў. У выні­ку ўсе установы адукацыі раёна ўкамплектаваны педагагічнымі кадрамі.

 Важнае месца ў сістэме кадравай работы займае перападрыхтоўка педагогаў па спецыяльнасцях, у якіх мае патрэбу раён. У 2011 годзе накіраваны на перападрыхтоўку 3 педагогі па спецыяльнасцях «Англійская мова», «Сацыяльная псіхалогія», «Практычная псіхалогія», у 2012 плануецца перападрыхтаваць 2 педагогі па спецыяльнасці «Замежная мова».

 У сучаснай адукацыйнай практыцы асаблівае месца адводзіцца рабоце па павышэнні прафесійнага майстэрства педагагічных і кіруючых работнікаў. Курсавую падрыхтоўку ў навучальных установах сістэмы павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў за мінулы год прайшлі 73 педагогі.

 Значнай падзеяй мінулага года стаў конкурс прафесійнага майстэрства «Настаўнік года-2011». Пераможцай прызнана настаўніца нямецкай мовы Багушэўскай СШ №2 Т.А.Канашчанка. Яна ж па выніках конкурснага мерапрыемства «Адукацыйны праект» абласнога этапа конкурсу прафесійнага майстэрства заняла 3  месца (з 24-х удзельнікаў).

 Выніковым стаў удзел педагогаў раёна ў абласным конкурсе педагагічнага майстэрства «Гуманітарная фізіка». Настаўнікам СШ №2 г.Сянно прысу­джаны дыпломы 2 і 3 ступеняў.

 Па выніках абласнога конкурсу «Лепшы відэаўрок» з пяці прадстаўленых педагогамі раёна матэрыялаў 4 былі адзначаны дыпломамі.

 За актыўны ўдзел у абласным конкурсе праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон-2011» дыпломам 3-й ступені ўзнагароджаны аўтарскі калектыў Алексініцкай СШ у намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі ў галіне энерга-і рэсурсазберажэння».

  — Як вядома, рэчаіснасць, а іншымі словамі, скарачэнне колькасці вучняў, патрабуе правя­дзення далейшай работы па аптымізацыі сеткі навучальных устаноў. Як гэта работа вялася ў мінулым годзе? 

   — У адпаведнасці з мерапрыемствамі дзяржаўнай Праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі на 2007-2016 гады аддзелам адукацыі на працягу 2011 года па ўзгадненні з раённым выканаўчым камітэтам праведзена работа па аптымі­зацыі сеткі ўстаноў. Улічваючы, што ў параўнанні з мінулым навучальным годам кантынгент школьнікаў скараціўся на 135 навучэнцаў, у 2011 годзе праведзена рэструктурызацыя сеткі ўстаноў адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці: закрыта 2 установы (Пурплеўская пачатковая школа і Пламенскі дзіцячы сад); рэаргані­завана 2 (Сінягорская базавая — у пачатковую школу, Беліцкая сярэдняя школа — у вучэбна-педагагічны комплекс «дзіцячы сад-сярэдняя школа»).

 Трэба адзначыць, што за апошнія гады скарачэнне колькасці  неперспектыўных пачатковых і базавых школ у сельскай мясцовасці кампенсавалася пашырэннем сеткі вучэбна-педагагічных комплексаў тыпу «дзіцячы сад-школа», колькасць якіх у нашым раёне ў цяперашні час складае 11.

 — Асаблівасцю 2011-2012 навучальнага года з’яўляецца работа ўсёй сістэмы адукацыі ва ўмовах абноўленай нарматыўнай прававой базы ў сферы адукацыі, распрацаванай на падставе Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Як новаўвядзенні ўплываюць на якасць адукацыі?

— Кодэксам вызначаны асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу. Установы павінны забяспечыць высокі ўзровень агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі вучняў. Сфарміраваць асоб з высокімі маральнымі ўстоямі, пачуццём грамадзянскасці і патрыятызму, забяспечыць іх паспяховую сацыялізацыю. Рашэнню гэтых адукацыйных задач садзейнічае якасна арганізаваная сістэма вучэбных заняткаў.

 У 2011-2012 навучальным годзе дзякуючы магчымасцям новага тыпавога вучэбнага плана факультатыўнымі заняткамі па раёне ахоплена 98%  вучняў 1-11 класаў. Усяго ў школах арганізавана работа больш за 900 факультатываў. Сярод абраных вучнямі традыцыйна пераважаюць заняткі прадметнай накіраванасці. 

 Адным з крытэрыяў якасці факультатыўных заняткаў з’яўляецца іх практычная накіраванасць і прафесійная арыентацыя вучняў. Ва ўсіх базавых і сярэдніх школах раёна для вучняў 9 класаў арганізавана правядзенне факультатыўных заняткаў «Мая прафесійная будучыня», для вучняў 3-4 класаў — факультатыва «Мая Сенненшчына», распрацаванага метадыстамі вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі і творчай групай педагогаў.

 Асноўным паказчыкам якасці адукацыі з’яўляецца выніковасць дзейнасці сістэмы адукацыі па фарміраванні вучэбных дасягненняў вучняў. Электронная праграма «Маніторынг+», распрацаваная ў раёне, штогод дазваляе забяспечыць правядзенне маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі для наступнага педагагічнага аналізу і карэкціроўкі вучэбнага працэсу ў школах.

 Дынаміка паспяховасці вучняў пацвяр­джае паспяховасць педагагічнай дзейнасці ў гэтым накірунку. У параўнанні з папярэднім навучальным годам павялічылася колькасць выпускнікоў, якія ўзнагароджаны залатымі і сярэбранымі медалямі.

 Паказчык якасці абучанасці вучняў 3-11 класаў па выніках другой чвэрці 2011-2012 года склаў 43,6%, што на 2,1% пераўзыходзіць выніковасць вучэбнай дзейнасці ў першай чвэрці.

 Таццяна Буракова.