Депутаты Витебского областного Совета встретились с жителями Сенненщины

Па даручэнні губернатара вобласці Аляксандра  Косінца ў рэгіёне прайшлі сустрэчы дэпутатаў абласнога Савета ў працоўных калектывах.

У нашым раёне пабывалі дэпутаты аблсавета Алег  Мацкевіч, які сустрэўся з калектывам цэнтральнай раённай бальніцы, і Мікалай  Яшчук — выступіў перад рабочымі ўнітарнага прадпрыемства «Насенняводчы саўгас імя Данукалава».

У медыкаў да намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама  было нямала пытанняў па ахове здароўя: даўкамлектаванне   ЦРБ нестаючым абсталяваннем, завяршэнне  рамонту памяшканняў,   рамонт  кацельнай Багушэўскай бальніцы.   Дэпутату аблсавета, дырэктару   дарожнай арганізацыі, задаваліся  адпаведныя пытанні: рамонт пад’езда­ да станцыі Бурбін, дарогі па населеным пункце Полымя, уладкаванне трубапераходу каля сельскага Дома культуры і г.д.

Дэпутаты абласнога ўзроўню па магчымасці адказалі і на іншыя актуальныя і злабадзённыя пытанні, якія сёння хвалююць  людзей малых гарадоў і вясковых населеных пунктаў.