Богушевск газифицируется

У гарадскім пасёлку Багушэўск адбыўся агульны сход жыхароў па пытанні стварэння спажывецкага кааператыва № 2 па газіфікацыі  вуліц Леніна, Паркавая, Гарбунова, Заслонава, Прыазёрная і іншых.

Старшынёй кааператыва абраны Юрый Усачоў. На працягу лютага  грамадскае аб’яднанне павінна аформіцца як юрыдычная асоба, зарэгістравацца.

А кааператыў «Майскі» пад кіраўніцтвам Аляксандра Падшывалава, што ўтварыўся ў Багушэўску раней, прыступіў ужо да практычных дзеянняў па газіфікацыі заходняй часткі гарпасёлка.