В Яново сыграли в волейбол в память погибшего земляка

У  Янове прайшоў традыцыйны турнір па валейболе імя Аляксандра Бабкова, ураджэнца вёскі, заўзятага спартсмена, які загінуў на вучэннях у час службы ва Узброеных Сілах СССР. спартыўнае спаборніцтва  ў гонар земляка заснавана ў 80-х гадах  мінулага стагоддзя.

Сёлета ў турніры прынялі ўдзел 6 каманд: Багушэўскага спіртзавода, ПС «Сянно», Сенненскага льнозавода, аграгарадка Машканы, Чашніцкага БПС-банка і каманда ветэранаў г.Віцебска. Перамаглі валейбалісты спіртзавода.

Уладзімір Мурашка, старшыня Какоўчынскага сельскага Савета, які звычайна займаецца арганізацыяй мерапрыемства, словамі ўдзячнасці адзначыў спонсарскую падтрымку ААТ «Бяленева» (А.А.Мыслівец), «Літусава» (М.Р.Каўрыжэнка), РУП «Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне» структурнае падраздзяленне «Багушэўскі спіртзавод» (М.А. Пусташыла). Вялікую дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства аказалі дырэктар Яноўскай школы В.С.Буракова, а таксама  іншыя работнікі навучальнай установы, дзе і праходзіў турнір.

Таццяна Буракова.