Мужское дело в женских руках

У Ларысы Кісляковай незвычайная і рэдкая для жанчыны пасада — брыгадзір будаўнічай брыгады. Па прафесіі, якую атрымала ў Новалукомльскім СПТВ-83, Ларыса Анатольеўна маляр-тышкоўшчык. У цэху «Сенненскі» ААТ «Аршанскі малочны камбінат» працуе амаль пятнаццаць гадоў.

 Цяпер у падначаленні жанчыны 10 чалавек. Мужчыны беспярэчна слухаюцца свайго брыгадзіра. Звычайна дабрадушная і ўсмешлівая, Ларыса Анатольеўна можа быць і патрабавальнай, і спытаць  па ўсёй строгасці. Але такое здараецца не часта, бо народ у брыгадзе падабраўся працавіты, добрасумленны. Дружна шчыруюць і ў якасці грузчыкаў, і будаўнікоў.

 Мабыць, яшчэ  і  лепш, што брыгадзір — жанчына. Мужчынам сорамна дрэнна выглядаць перад ёю.

 Таццяна Буракова.

 На здымку: Ларыса Кіслякова і яе брыгада.