Багушэўск становіцца цэнтрам турызму

Па інфармацыі аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама гэтым летам адпачынак на ўлонні сенненскіх краявідаў прапануюць пяць аграсядзіб: “Ордышэва” (ля воз. Ордышэва, д.2), “На Абалянцы” (в.Карчэўшчына), “Рыбнае” (в.Рыбнае, д.66), “Сельская сядзіба” (г.п.Багушэўск, вул.Шаўчэнкі, д.16), СФГ А.К.Барысёнка.

 Сёлета рынак турыстычных паслуг папоўніўся яшчэ адной установай. “Рэгіён-экатур” належыць прыватнаму прадпрымальніку Сяргею Анатольевічу Паскіну. Прадпрыемства мае намер ажыццяўляць турыстычную дзейнасць у шырокім напрамку. Гэта і адпачынак у аграсядзібах, арганізацыя палявання і рыбалоўства, а таксама арганізацыя турыстычных тураў па Беларусі. Размяшчаецца “Рэгіён-экатур” у гарадскім пасёлку Багушэўск, вул.Валадарскага, д.23.

Вольга Бандарэвіч.