ВЕРШЫ ЮНАГА ПАЭТА З СЕННЕНШЧЫНЫ АДЗНАЧАНЫ Ў АБЛАСНЫМ ПАЭТЫЧНЫМ КОНКУРСЕ
Менавіта пад такой назвай у абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна прайшло свята, прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Сярод запрошаных былі і мы, удзельнікі абласнога конкурсу «Зорка Венера», чые работы былі прызнаны лепшымі. Падчас свята панавала добразычлівая і гасцінная атмасфера. Мы ўбачылі і пачулі шмат цікавага і карыснага пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча, бо тут сабраліся і пісьменнікі, і супрацоўнікі бібліятэкі, і выкладчыкі ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, іншыя творчыя людзі, хто з пашанай адносіцца да творчасці вялікага пісьменніка і паэта. Я вельмі рады, што і мае вершы закранулі членаў журы і былі адзначаны сярод лепшых.
Максім Камінскі,
удзельнік свята, вучань 9 класа
ДУА «Машчонская дзіцячы сад-сярэдняя
школа Сенненскага раёна».
Прапаноўваем увазе чытачоў адзін з вершаў Максіма Камінскага, з якім ён удзельнічаў у конкурсе «Зорка Венера».
Ля партрэта Максіма Багдановіча
Калі гляджу на твой партрэт,
Я бачу ззянне зорак уночы.
Мяне палоняць светам вочы,
Калі гляджу на твой партрэт.
Знаёмы позірк мне здалёк,
У ім сінее васілёк.
Калі гляджу на твой партрэт,
Я бачу ззянне зорак уночы.