Сваю краску ў «Вясновы букет» дадала Сенненшчына

Завяршылася рэгістрацыя ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання. На Віцебшчыне здаваць ЦТ будуць 49595 абітурыентаў. У параўнанні з мінулым годам іх агульная колькасць нязначна зменшылася.  Самымі запатрабаванымі прадметамі  сталі руская мова і матэматыка.

                У Талачынскім раёне статус аграгарадкоў сёлета будзе прысвоены адразу 4 населеным  пунктам – пасёлку Коханава, вёскам Звенячы, Азярцы і Высокі Гарадзец. Вёска  Мураўнічы, якая знаходзіцца непадалёку ад міжнароднай трасы М-1, стане своеасаблівым  культурным цэнтрам аб’екта прыдарожнага сервісу.

 У Мінску адбыўся  традыцыйны рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў “Вясновы букет”. Яго разнастайная праграма прадугледжвала  конкурс майстроў. Прызёрамі фестывалю сталі прадстаўнікі з Гарадка, Докшыц,Віцебскага раёна і Віцебска. Усяго ў фестывалі-кірмашы ўдзельнічалі шэсць каманд Віцебшчыны.  Сваю краску ў «Вясновы букет» дададі і сенненскія майстры.

                Рэспубліканскі фестываль сельскага турызму “Заборскі фэст” сёлета распачнецца 5-6 чэрвеня конным святам, першым у Беларусі. Гасцей фэсту чакаюць выстава-продаж коней і амуніцыі, адукацыйныя семінары і шматлікія забавы. 12-13 чэрвеня распачнецца другі этап  фэсту, у праграме якога прэзентацыя турыстычных маршрутаў і аграсядзіб раёна, традыцыйны кірмаш рамесніцкіх вырабаў і народных страў  хатняга гатунку, тэатралізаванае прадстаўленне і канцэрт.

                Гэтым летам у аздараўленчых лагерах Віцебшчыны адпачнуць больш за 56 тысяч дзяцей. Каля паловы з іх будуць знаходзіцца ў загарадных стацыянарных лагерах кругласутачнага знаходжання, астатнія – у прышкольных дзённага знаходжання.

                У Віцебскім аэраклубе імя Гараўца сёння можна назіраць за  сапраўднымі паветранымі баямі. Тут праходзяць адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы “Еўракубак-2010” па авіямадэльнаму спорту. Каманды Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і Малдовы прадэманструюць журы радыёкіруемыя мадэлі самалётаў першай і другой сусветных войнаў.