ПАЧАЎСЯ ПРАЦЭС НАД “ГРЫГГАНДАЛЬБУД”

У судзе Сенненскага раёна пачаўся працэс над Генадзем Аўраменкам і Максімам Грыгаранам. Першы да арышту працаваў у аддзяленні ААТ «Белаграпрамбанк», другі ўзначальваў прыватнае прадпрыемства «Григторгстрой».

Генадзю Аўраменку ставіцца ў віну злачынства ў адпаведнасці з часткамі 3,4 артыкула 212; часткай 1 артыкула 351 крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Максім Грыгаран, як лічыць следства, здзейсніў злачынства, прадугледжанае часткай 4 артыкула 212 і часткай 1 артыкула 427.

Калі віна падсудных будзе даказана, то яны могуць быць асуджаны максімальна на тэрміны ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем ці без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.